Вынеслі з завода на 111 млн
09.11.2010 10:48
—
ЧП
|
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі трох жыхароў Пухавіцкага раёна за крадзеж. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, маладыя людзі, старэйшаму з якіх 22 гады, малодшаму — 19 гадоў, з ліпеня па верасень 2010 года вынеслі з тэрыторыі сталічнага прадпрыемства напільнікаў розных мадэляў і шын для бензапіл больш як на 111 млн. рублёў. У дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі трох жыхароў Пухавіцкага раёна за крадзеж.Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС...
|
|