У
09.11.2010 09:38
—
ЧП
|
Жыхар Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, шэсць разоў асуджаны за кватэрныя крадзяжы, быў затрыманы 5 лістапада ў Гродне паводле падазрэння ва ўчыненні ў абласным цэнтры чатырох аналагічных злачынстваў. Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, злодзей «працаваў» у кватэрах, размешчаных на другім паверсе жылых дамоў, папярэдне адкрываючы вокны, каб уцячы ў выпадку раптоўнага з’яўлення гаспадароў. Затрымалі злачынца на чыгуначным вакзале пры спробе сесці ў цягнік, які накіроўваўся ў Гомель. Акрамя выкрадзеных каштоўнасцяў і грошай у яго знайшлі набор прыладаў для адмыкання замкоў. Зараз злачынца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС. Ва ўчыненні злачынстваў ён прызнаўся. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, шэсць разоў асуджаны за кватэрныя крадзяжы, быў затрыманы 5 лістапада ў Гродне паводле падазрэння ва ўчыненні ў...
|
|