Дзіця загінула пад коламі "Пежо"
10.11.2010
—
ЧП
|
У Клічаўскім раёне ў аўтааварыі загінуў 7-гадовы хлопчык. Аўтамабіль "Пежо-406", якім кіраваў 25-гадовы жыхар Бабруйска, у вёсцы Таценка наехаў на хлопчыка, які раптоўна выбег на дарогу. Вучань 2-га класа адной з бабруйскіх школ атрымаў смяротную траўму. З усімі абставінамі трагічнага здарэння разбіраюцца следчыя, заведзена крымінальная справа. У Бялыніцкім раёне паблізу вёскі Ланькава 40-гадовы кіроўца на аўтамабілі "Опель" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з аўтамабілем "Пежо". У выніку аўтааварыі пацярпелі тры чалавекі: абодва кіроўцы і 61-гадовая жанчына, якая ехала пасажыркай. Вадзіцель "Пежо", 56-гадовы жыхар Мінска, праз гадзіну памёр у бальніцы. Увогуле за мінулы тыдзень, па звестках аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на дарогах рэгіёна загінула 5 чалавек. ДАІ звяртае ўвагу вадзіцеляў на неспрыяльныя ўмовы надвор'я і з'яўленне галалёдзіцы. Ілона Іванова. Радар-дэтэктары са "зніжкай"Зладзюжка прадаваў крадзеныя з аўтамабіляў прыборы ў чатыры разы танней, чым іх рынкавая цана А "прапісаўся" 18-гадовы "спецыяліст" на тэрыторыі сталічнага Савецкага раёна, дзе, як мяркуецца, ён і ўчыніў серыю крадзяжоў аўтамабільных радар-дэтэктараў. Зрэшты, паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Святланы Яскевіч, першапачаткова затрымалі юнака за "прыхватызацыю" чужога горнага веласіпеда. А ўжо потым высветлілася, што ён мае дачыненне як мінімум да трох крадзяжоў з аўтатранспарту. Збываў зладзюжка чужое дабро праз рэкламныя аб'явы ў газетах. Прычым прадаваў радар-дэтэктар у сярэднім за 100 тысяч рублёў, а "заробленыя" такім чынам грошы траціў на набыццё наркотыкаў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клічаўскім раёне ў аўтааварыі загінуў 7-гадовы хлопчык. Аўтамабіль "Пежо-406", якім кіраваў 25-гадовы жыхар Бабруйска, у вёсцы Таценка наехаў на хлопчыка, які...
|
|