Год турмы за кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе
10.11.2010 09:39
—
ЧП
|
Суд Маскоўскага раёна Брэста 9 лістапада вынес прыгавор Як паведаміў памочнік пракурора Маскоўскага раёна Брэста Эдуард Пашкевіч, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, суд прызнаў маладога чалавека вінаватым на падставе ч. 2 арт. 317–1 Крымінальнага кодэкса (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення) і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. Прадстаўнік пракуратуры ўдакладніў, што гэта трэцяе прыцягненне да крымінальнай адказнасці маладога чалавека на падставе такога ж артыкула КК. У 2009 годзе суд прыгаварыў яго да папраўчых работ на два гады, 20 ліпеня 2010 года — да года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. На працягу апошніх двух гадоў малады чалавек больш за 20 разоў быў затрыманы за парушэнне правіл дарожнага руху, у тым ліку пяць разоў — за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.Прысуд, вынесены яму 9 лістапада, яшчэ не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны. «У Маскоўскім раёне Брэста ўпершыню грамадзянін тройчы прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за знаходжанне за рулём у нецвярозым стане», — адзначыў Пашкевіч. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Маскоўскага раёна Брэста 9 лістапада вынес прыгавор 25-гадоваму мясцоваму жыхару за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення....
|
|