Патаксаваў...
10.11.2010
—
ЧП
|
Падзарабіць вырашыў 25-гадовы кіроўца асабістага "Фальксвагена", таму і ўзяў у сваю машыну каля чыгуначнага вакзала невядомага грамадзяніна на добрым падпітку. Той даволі доўга катаўся па Гомелі, заязджаючы ў розныя месцы, а потым сказаў, што грошай у яго няма, але ж ён зойдзе да сваёй знаёмай, возьме і заплаціць за паездку. У заклад пакінуў мабільнік. Калі мужчына вярнуўся, замест грошай ён адразу ж нанёс кіроўцы ўдар нажом у вобласць шыі. Мужчына змог выскачыць з аўто і кінуўся па дапамогу на адну з цэнтральных вуліц Гомеля. Злодзей працягваў яго даганяць і яшчэ раз параніў. Потым пацярпелага падхапіў кіроўца выпадковай машыны і завёз у бальніцу. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 36-гадовага зламысніка затрымалі праз кароткі час у доме яго сябра. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Выпіў антыфрыз і памёр8 лістапада у Бабруйску ў бальніцы памёр 56-гадовы мужчына, кіроўца аднаго з прадпрыемстваў горада. Яго шпіталізавалі яшчэ 17 кастрычніка з вострым атручэннем. Выявілася, што напярэдадні дома ўначы мужчына памылкова выпіў антыфрыз. Медыкі не здолелі выратаваць яму жыццё: у пацыента перасталі працаваць практычна ўсе органы. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзарабіць вырашыў 25-гадовы кіроўца асабістага "Фальксвагена", таму і ўзяў у сваю машыну каля чыгуначнага вакзала невядомага грамадзяніна на добрым...
|
|