На. 21.by

На

10.11.2010 09:39 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра пажар па вуліцы Брэсцкай у Пінску ў падраздзяленне МНС паведамілі мясцовыя жыхары.

На месцы выратавальнікі-пажарныя ўбачылі, што з акна кватэры, размешчанай на першым паверсе двухпавярховага 16-кватэрнага дома, ідзе моцны дым. З ахопленага агнём жылля былі выратаваныя гаспадар і яго жонка: пацярпелых з атручэннямі прадуктамі гарэння і ў стане алкагольнага ап’янення шпіталізавалі ў цэнтральную гарадскую бальніцу.

Па лесвіцы з кватэры на другім паверсе былі выратаваныя жанчына і двое яе дзяцей — двайняткі 2008 года нараджэння, якія не пацярпелі.

З іншай кватэры на другім паверсе выратавалі гаспадыню, пенсіянерку-інваліда І групы па апорна-рухальным апараце, якая з лёгкім атручэннем таксама была шпіталізаваная ў бальніцу. Найбольш верагодная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні мужчыны з кватэры магчымых віноўнікаў здарэння. Паводле слоў суседзяў, сужэнцы злоўжывалі спіртнымі напоямі.


Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пажар па вуліцы Брэсцкай у Пінску ў падраздзяленне МНС паведамілі мясцовыя жыхары. На месцы выратавальнікі-пажарныя ўбачылі, што з акна кватэры,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика