У. 21.by

У

10.11.2010 10:49 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Клічаўскім раёне ў аўтааварыі загінуў 7-гадовы хлопчык. Аўтамабіль «Пежо-406», якім кіраваў 25-гадовы жыхар Бабруйска, у вёсцы Таценка наехаў на хлопчыка, які раптоўна выбег на дарогу.

Вучань 2-га класа адной з бабруйскіх школ атрымаў смяротную траўму. З усімі абставінамі трагічнага здарэння разбіраюцца следчыя, заведзена крымінальная справа.

У Бялыніцкім раёне паблізу вёскі Ланькава 40-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Опель» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з аўтамабілем «Пежо». У выніку аўтааварыі пацярпелі тры чалавекі: абодва кіроўцы і 61-гадовая жанчына, якая ехала пасажыркай. Вадзіцель «Пежо», 56-гадовы жыхар Мінска, праз гадзіну памёр у бальніцы.

Увогуле за мінулы тыдзень, па звестках аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на дарогах рэгіёна загінула 5 чалавек. ДАІ звяртае ўвагу вадзіцеляў на неспрыяльныя ўмовы надвор’я і з’яўленне галалёдзіцы.


Падзяліцца навіной: 
Ілона Іванова, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клічаўскім раёне ў аўтааварыі загінуў 7-гадовы хлопчык. Аўтамабіль «Пежо-406», якім кіраваў 25-гадовы жыхар Бабруйска, у вёсцы Таценка наехаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика