Пабаяўся, што пакараюць за страту пашпарта. 21.by

Пабаяўся, што пакараюць за страту пашпарта

12.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчына ў Полацку страціў пашпарт і пабаяўся, што яго за гэта аштрафуюць на вялікую суму. Нічога лепшага не прыдумаў, чым пайсці ў міліцыю і заявіць пра крадзеж пашпарта.

Як паведаміў "Звяздзе" Уладзімір Васільеў, старшы пракурор аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры, факт крадзяжу ягонага пашпарту не пацвердзіўся. У выніку завялі крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны за заведама хлуслівы данос, крымінальны кодэкс прадугледжвае за гэта адказнасць: за такі падман могуць не толькі аштрафаваць, але і пакараць больш сурова: арыштаваць на тэрмін да трох месяцаў або пазбавіць волі тэрмінам да двух гадоў. Не ведаў небарака, што за пашпарт, які страціў, нічога яму не будзе, папытаў бы ў знаёмых. А яшчэ лепш пацікавіўся б у пашпартным стале, хай і не ад свайго імя. Цяпер чакае судовага пасяджэння. І смех, і грэх!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына ў Полацку страціў пашпарт і пабаяўся, што яго за гэта аштрафуюць на вялікую суму. Нічога лепшага не прыдумаў, чым пайсці ў міліцыю і заявіць пра крадзеж...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика