У Маладзечна праваахоўнікі і падаткавікі пры правядзенні праверкі гандлёвага пункта ў магазіне «Басфор» выявілі факт рэалізацыі тавару без дакументаў.
Індывідуальная прадпрымальніца, мясцовая жыхарка, прадавала тут жаночыя футры і гадзіннікі, на якія не мела дакументаў, што пацвярджалі б законнасць іх набыцця. Як вынік, у ходзе праверкі было канфіскавана 27 жаночых футраў і 6 гадзіннікаў на суму 84 мільёны 590 тысяч рублёў.
У Маладзечна праваахоўнікі і падаткавікі пры правядзенні праверкі гандлёвага пункта ў магазіне «Басфор» выявілі факт рэалізацыі тавару без дакументаў. ...