Збіў аднакурсніка, які адмовіўся з ім выпіць. 21.by

Збіў аднакурсніка, які адмовіўся з ім выпіць

16.11.2010 10:48 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 15 лістапада аб’явіў прыгавор у дачыненні да 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які жорстка збіў пасля выпускнога вечара ў чэрвені свайго аднакурсніка.

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна, за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ) атрымаў пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пры абранні меры пакарання ўлічваліся станоўчыя характарыстыкі абвінавачванага, частковае пакрыццё ім маральнага ўрону і поўнасцю — матэрыяльнага, а таксама просьба пацярпелага строга не караць крыўдзіцеля.

Абвінавачваны выплаціў пацярпеламу 3 млн. рублёў за маральную шкоду, 500 тыс. — за матэрыяльную і яшчэ 2,5 млн. — на карысць бальніцы за лячэнне пацярпелага.

Канфлікт паміж двума выпускнікамі БелДУТ узнік у ноч з 28 на 29 чэрвеня. Абвінавачваны падышоў да аўтамабіля, у якім знаходзіўся пацярпелы з дзяўчатамі-аднакурсніцамі, і прапанаваў выпіць. Яны адмовіліся, і гэта стала прычынай канфлікту. Выпускнік збіў свайго аднакурсніка, прычыніўшы яму цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пацярпелы з чэрапна-мазгавой траўмай быў дастаўлены ў бальніцу.


Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 15 лістапада аб’явіў прыгавор у дачыненні да 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які жорстка збіў пасля выпускнога вечара ў чэрвені...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика