Пенсіянер пазнаў махляра
23.11.2010
—
ЧП
|
Прайдзісвет падкладваў старым "катлеты" Абдураны зламыснікам больш як два месяцы таму 72-гадовы пенсіянер убачыў свайго крыўдзіцеля і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі 31-гадовага мужчыну, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч. махляры падпільнавалі старога ля сталічнага паштовага аддзялення, дзе ён атрымаў пенсію і накіроўваўся дадому. Невядомы, абагнаўшы пенсіянера, нахіліўся да зямлі і нешта падняў. А потым звярнуўся да чалавека са словамі, маўляў, паглядзіце, я грошы знайшоў, і прапанаваў дасканала агледзець іх у суседнім двары. Ужо там невядомы паклаў пакет у кішэню курткі і прысеў пакурыць. У гэты момант на "сцэне" з'явіўся іншы памагаты махляра, які заявіў пра тое, што гэта ён згубіў грошы, і запатрабаваў у пенсіянера паказаць усю наяўнасць, якую той мае. Не адчуўшы падману, стары даў пералічыць сваю пенсію, якую яму "абураны" грамадзянін праз непрацяглы час вярнуў. А пасля апошні накіраваўся да другога "шчасліўчыка" і дастаў у таго з кішэні нібыта згублены пакет. Паміж імі разгарэлася спрэчка, якая скончылася гульнёй у пагоню: адзін з махляроў, які быццам бы знайшоў грошы, пачаў уцякаць, а другі кінуўся наўздагон. А стары раптоўна выявіў, што ад пенсіі на руках няшмат грошай засталося. устаноўлена дачыненне затрыманага як мінімум да трох аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайдзісвет падкладваў старым "катлеты" Абдураны зламыснікам больш як два месяцы таму 72-гадовы пенсіянер убачыў свайго крыўдзіцеля і выклікаў супрацоўнікаў...
|
|