Трагедыя ў Івацэвічах: 10-месячнае задушылася шнурком ад бразготкі. 21.by

Трагедыя ў Івацэвічах: 10-месячнае задушылася шнурком ад бразготкі

24.11.2010 14:50 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Івацэвіцкім раёне ад удушэння шнурком, на які былі нанізаныя бразготкі, загінула 10-месячнае дзіця.

Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Івацэвіцкім раёне) Міхаіл Селех, трагедыя здарылася раніцай 23 лістапада ў адной з вёсак.

Маладыя бацькі прыкладна а 11-й гадзіне пакінулі свайго сына-першынца ляжачым у дзіцячым ложачку, папярок якой быў нацягнуты шнурок з цацкамі.

Праз 10–15 хвілін яны зайшлі ў пакой да дзіцяці і ўбачылі, што іх сын мёртвы, а вакол яго шыі наматаны шнурок з бразготкамі.

Усе акалічнасці трагедыі высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Івацэвіцкім раёне).

Адна з версій трагедыі — хлопчык нейкім чынам адчапіў пластмасавыя кручкі, якімі шнурок з бразготкамі замацоўваўся да парэнчаў ложачка. Затым, гуляючы з цацкамі, наматаў шнурок вакол сваёй шыі.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што прычына смерці хлопчыка — механічная асфіксія.


Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькі пакінулі хлопчыка на 10 хвілін аднаго ў пакоі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика