Двое пацярпелых з «Пінскдрэва» застаюцца ў цяжкім стане
24.11.2010 15:53
—
ЧП
|
Двое пінчукоў у Брэсцкай лякарні застаюцца ў стабільна цяжкім стане. Адзін з іх ужо дыхае самастойна. Абодва пакуль застаюцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Агулам у лякарні ляжаць трое пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве». Трэці з іх знаходзіцца ў агульным аддзяленні. Магчыма, праз тры тыдні яго перавядуць у аддзяленне рэабілітацыі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай лякарні Тадэвуш Гарасімчык: «Адзін у аддзяленні траўмы, двое ў рэанімацыйным. Той, які ў траўме, яшчэ тры тыдні прабудзе — праз пералом». Яшчэ двое пацярпелых на «Пінскдрэве» застаюцца ў апёкавым цэнтры Мінскай лякарні хуткай дапамогі. У выніку выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэ» 25 кастрычніка і яго наступстваў памерлі 14 чалавек. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое пінчукоў у Брэсцкай лякарні застаюцца ў стабільна цяжкім стане. Адзін з іх ужо дыхае самастойна. Абодва пакуль застаюцца ў рэанімацыйным аддзяленні. ...
|
|