Двое маленькіх дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ па віне п'янага кіроўцы. 21.by

Двое маленькіх дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ па віне п'янага кіроўцы

25.11.2010 13:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое маленькіх дзяцей пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое здарылася ў ноч з 23 на 24 лістапада ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, вадзіцель «Фальксвагена», які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не справіўся з кіраваннем — аўтамабіль перакуліўся ў кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпелі вадзіцель і жанчына з двума дзецьмі — трохгадовай дачкой і сынам 2010 года нараджэння, якія знаходзіліся на заднім сядзенні. Муж жанчыны, які сядзеў побач з вадзіцелем, не пацярпеў.

Паводле звестак рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі, за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 23 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 23 — атрымалі раненні. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 104 вадзіцелі.


Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое маленькіх дзяцей пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое здарылася ў ноч з 23 на 24 лістапада ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Як паведамілі ва ўпраўленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика