Генеральная пракуратура заступілася за работнікаў прадпрыемства «ЛеГранд»
25.11.2010 13:42
—
ЧП
|
За парушэнні заканадаўства аб працы ў частцы парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы і канчатковага разліку са звольненымі работнікамі генеральны дырэктар прыватнага унітарнага прадпрыемства «ЛеГранд» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яму давялося выплаціць 280 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры. Праведзеная на прадпрыемстве пракурорская праверка паказала, што з 1 студзеня па 10 лістапада 2010 года з прадпрыемства звольнена 68 работнікаў. На момант праверкі запазычанасць перад 25 звольненымі склала амаль 99 млн. рублёў. Пры гэтым некаторым работнікам выплаты, якія належаць ад наймальніка пры звальненні, у парушэнне Працоўнага кодэкса не зроблены ў дзень звальнення. Акрамя таго, па стане на 11 лістапада ў прыватнага прадпрыемства была запазычанасць перад работнікамі па заработнай плаце за жнівень і верасень больш за 151 млн. рублёў. Пасля ўмяшання органаў пракуратуры ўся запазычанасць была пагашана на працягу тыдня. 700 тысяч рублёў штрафу гендырэктару «ЛеГранда» давялося выплаціць за парушэнні ў падаванні статыстычнай справаздачнасці. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За парушэнні заканадаўства аб працы ў частцы парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы і канчатковага разліку са звольненымі работнікамі генеральны... |
|