Аўтамабіль заехаў у гасцёўню хаты + фота. 21.by

Аўтамабіль заехаў у гасцёўню хаты + фота

25.11.2010 13:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота Магілёўскага УДАІ

Жыхарка раённага цэнтра Краснаполля стала ўдзельніцай дарожна-транспартнага здарэння, не выходзячы з дому.

Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, каля 21 гадзіны ўвечары на вуліцы Антонава 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Форд Мандэа» на скрыжаванні не справіўся з кіраваннем, не ўпісаўся ў паварот, з’ехаў з дарогі і ўдарыўся ў сцяну жылога дома. Удар быў моцны, а сцяна не надта трывалай, таму аўтамабіль даехаў аж да сярэдзіны гасцёўні

У выніку аварыі пашкоджаны не толькі аўтамабіль, але агароджа дома, сцяна і мэбля. Людзі паспелі адскочыць, але на 47-гадовую жанчыну ўпала шафа, якую яна адчыняла ў момант аварыі. Пацярпелую забралі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай. Жанчына пайшла на папраўку і хутка выпішацца.


Падзяліцца навіной: 
Ілона Іванова, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося тое ў Краснаполлі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика