У Бабруйску адбыўся выбух у жылым доме
01.12.2010 13:18
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося каля 11 гадзін 1 снежня ў пад’ездзе жылога дома 49 па вуліцы Ульянаўскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма. Пра гэта паведаміў «Дом гэта вялікі — 825 кватэраў, 25 пад’ездаў. Але эвакуявалі толькі з аднаго пад’езда 18 чалавек. Інфармацыі пра ахвяраў не было». Паводле папярэдніх звестак міліцыі, выбух адбыўся не ў кватэры. Ад выбуху абваліўся брылёк над дзвярыма ў пад’езд. Прычыны выбуху высвятляюцца. На месцы здарэння працуе аператыўная група. Выбух адбыўся на першым паверсе дома. Пад’езд выглядае цалкам разбураным. Два аўтамабілі, якія стаялі каля пад’езду, адкінула выбуховай хваляй прыкладна на 5 метраў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбухнуў балон з кіслародам, які ставілі супрацоўнікі «Водаканалу». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбух адбыўся на першым паверсе дома. Пад'езд выглядае цалкам разбураным. |
|