У бабрускай дзевяціпавярхоўцы ўзарваўся пад'езд. 21.by

У бабрускай дзевяціпавярхоўцы ўзарваўся пад'езд

02.12.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў адным з дамоў Бабруйска прагрымеў выбух. Супрацоўнікі МНС вымушаныя былі эвакуяваць 86 жыльцоў. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў.

Каля 11 гадзін раніцы пра выбух дзяжурнаму гарадскога аддзела МНС паведаміла жыхарка дома № 49 па вуліцы Ульянаўскай. Ад удару ў адным з пад'ездаў дома разбурыліся жалезабетонныя пліты над уваходам і на лесвічнай пляцоўцы, у вокнах лесвічнай клеткі і кватэр павылятала шкло, пашкоджаны дзверы сямі кватэр на першым і другім паверхах. На месца здарэння прыбыло 16 адзінак тэхнікі МНС. Сярод 86 жыльцоў дома, якіх тэрмінова давялося эвакуяваць з першага і другога пад'ездаў, было 11 дзяцей.

Як паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага абласнога упраўлення МНС Юрый Мятліцкі, высветлілася, што ў тамбуры першага пад'езда знаходзілася два балоны, прызначаныя для правядзення агнявых работ пры ўстаноўцы "Водаканалам" лічыльнікаў вады. У выніку няспраўнасці вентыля аднаго з балонаў адбылася ўцечка газу і выбух. Эвакуяваныя жыльцы часова былі размешчаны сярэдняй школе № 28, пасля іх плануецца часова пасяліць у гасцініцах "Турыст" і "Юбілейная".

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў адным з дамоў Бабруйска прагрымеў выбух. Супрацоўнікі МНС вымушаныя былі эвакуяваць 86 жыльцоў. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Каля 11 гадзін раніцы пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика