У Гродне мужчына абакраў забаўляльны апарат з мяккімі цацкамі. 21.by

У Гродне мужчына абакраў забаўляльны апарат з мяккімі цацкамі

03.12.2010 16:10 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непрацуючы гродзенец забраў каля 50 мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, сабак, вожыкаў ды іншых лясных «братоў».

Як піша «Гродненская правда», ахвярай злодзея стаў забаўляльны апарат, які ў народзе называюць «васьміногам». З аднаго такога «спрута» на Цэнтральным рынку Гродна і дастаў цацкі 26-гадовы выкрадальнік.

Позна ўвечары ён адключыў апарат ад электрасілкавання і вытрас з яго мяккія цацкі. У выніку ён здабыў амаль паўсотні «звяроў», кошт якіх вагаецца ад 2 000х да 13 000 рублёў.

Міліцыянты знайшлі аматара мяккіх цацак праз некалькі дзён пасля крадзяжу. Ім удалося вярнуць больш за палову цацак. Куды падзеліся астатнія, высветліць расследаванне.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрацуючы гродзенец забраў каля 50 мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, сабак, вожыкаў ды іншых лясных «братоў». Як піша «Гродненская правда»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика