У брэсцкіх крамах выявілі... каноплі
05.12.2010 12:53
—
ЧП
|
Дакладней, не само наркатычнае зелле, а мілыя аплікацыі з вышытымі на іх вострымі лісцікамі. Скандал з-за таго, што ў крамах легальна прапагандуецца наркотык, узняла адна з чытачак газеты «Вячэрні Брэст». Міліцыя зрэагавала хутка. «У сувязі з узніклай неабходнасцю ўстанаўлення відавай прыналежнасці ліста расліны, выяўленага на аплікацыі, кафедра батанікі і экалогіі біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна, зладзіла камісійнае даследаванне аплікацыі і ўстанавіла, што «выяўлены на аплікацыі ліст расліны па марфалагічных прыкметах не з"яўляецца выявай ліста канопляў (Canabis sativa)… Паводле артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 года № 102-3 "Аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах», у Рэспубліцы Беларусь забараняецца рэклама наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў у мэтах незаконнага iх выкарыстання, гэта значыць дзейнасць фiзiчных і юрыдычных асоб, накіраваная на распаўсюджванне звестак аб спосабах i метадах вырабу і выкарыстання, месцах спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама вытворчасць і распаўсюджванне кніжнай прадукцыі, распаўсюджванне названых звестак у сродках масавай iнфармацыi, камп"ютарных сетках, за выключэннем інфармацыі ў спецыялізаваных друкаваных выданнях. “Каноплі з"яўляюцца сыравінай для вырабу наркатычных сродкаў (марыхуана, гашыш і іншыя). Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС распрацоўвае прапанову аб унясенні змяненняў у заканадаўства, з мэтай абмежаваць выяўленне канопляў на таварах народнага спажывання (аплікацыі, араматызатары паветра і іншыя) ", - гаворыцца ў паведамленні абласнога УУС. Аднак пакуль маляваць каноплі на аплікацыя, майках, плакатах, аказваецца, не забаронена. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладней, не само наркатычнае зелле, а мілыя аплікацыі з вышытымі на іх вострымі лісцікамі. Скандал з-за таго, што ў крамах легальна прапагандуецца наркотык,...
|
|