Трое дзяцей загінулі на пажары ў Жыткавіцкім раёне. 21.by

Трое дзяцей загінулі на пажары ў Жыткавіцкім раёне

06.12.2010 11:15 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выніку пажару ў адной з хат вёскі Дзякавічы Жыткавіцкага раёна загінулі трое малалетніх дзяцей.

Напярэдадні позна вечарам трох дзяўчынак 1,5, 3 і 5 гадоў пакінутылі ў хаце адных. 24-гадовы бацька і 22-гадовая маці, зачыніўшы дачок, пайшлі да сваякоў у суседнюю вёску Лугаўё, што за 7 км ад Дзякавічаў. Пажар заўважылі суседзі, ужо калі гарэў дах. Да месца надзвычайнага здарэння прыбылі чатыры аўтацыстэрны МНС. Аднак выратаваць дзяўчынак не ўдалося.

Нагадаем, 31 кастрычніка ў Петрыкаўскім раёне адбыўся аналагічны выпадак. У агні таксама загінулі трое дзяцей, якіх адных пакінулі дома.

Падзяліцца навіной: 
Алена Сафронава, БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку пажару ў адной з хат вёскі Дзякавічы Жыткавіцкага раёна загінулі трое малалетніх дзяцей. Напярэдадні позна вечарам трох дзяўчынак 1,5, 3 і 5 гадоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика