Небяспечная парачка
08.12.2010
—
ЧП
|
За адзін вечар зламыснікі "выпатрашылі" некалькіх мінакоў На "прыгоды", паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, пацягнула маладую маці і яе сябра: пакінуўшы дома трохмесячнае немаўля, у сталічным мікрараёне Вяснянка парачка "загуляла". Напачатку "дуэт" пазнаёміўся з нецвярозым мужчынам, з якім на траіх яны выпілі тры бутэлькі шампанскага. Падглядзеўшы ў небаракі пін-код банкаўскай карткі, зламыснікі ціхенька выкралі яго "пластык", а пасля ў банкамаце знялі тры мільёны рублёў. Нягледзячы на добры настрой пасля ўдалай "экспрапрыяцыі" чужых грошай, падпіўшыя жанчына з сябрам раптоўна накінуліся з кулакамі на выпадковую прахожую: маўляў, падалося, што тая неяк не так на кагосьці зірнула. Супакоіліся зламыснікі толькі тады, калі забралі ў сваёй ахвяры залаты пярсцёнак. Сітуацыя паўтарылася, калі небяспечная парачка сустрэла іншую жанчыну, якая ў выніку нападу страціла сумачку і мабільны тэлефон... Лагічную кропку ў гэтай справе паставілі праваахоўнікі, якім удалося ўстанавіць асобы падазроных і арыштаваць. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За адзін вечар зламыснікі "выпатрашылі" некалькіх мінакоў На "прыгоды", паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, пацягнула... |
|