Пад Шкловам сутыкнуліся легкавушка і аўтобус. 21.by

Пад Шкловам сутыкнуліся легкавушка і аўтобус

14.12.2010 11:27 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 снежня ўвечары паблізу горада Шклова адбылася аўтааварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы.

Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, аўтамабіль "Хундай Лантра" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам "Мерседэс-Бэнц". У выніку іншамарка пераўтварылася ў кучу пакарабачанага металу. 24-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля і 27-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ аднаго 27-гадовага пасажыра вымалі з аўтамабіля выратавальнікі МНС. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і пераломы і ў стане траўматычнага шоку шпіталізаваны. Цяпер ён у рэанімацыі і ўсё яшчэ беспрытомны. Кіроўцы і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Падзяліцца навіной: 
Ілона Іванова, Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 снежня ўвечары паблізу горада Шклова адбылася аўтааварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы. Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика