У старога зніклі мільёны...
23.12.2010
—
ЧП
|
Сваёй ахвяры невядомыя злачынцы, якія скралі ў 83-гадовага пенсіянера больш за 6 мільёнаў рублёў, прадставіліся сацыяльнымі работнікамі. Нахабнікі, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, скарысталіся добра вядомай махлярскай схемай, каб трапіць у жыллё старога на сталічнай вуліцы Якубава, — зайшлі ў кватэру пад выглядам сацыяльных работнікаў. Візіцёрам і "гасцяваць" доўга не прыйшлося, каб знайсці і спустошыць схованку з грашамі, справіліся ўсяго за некалькі хвілін. А менш як праз паўгадзіны пасля таго, як махляры падманам праніклі ў кватэру, "патапталіся" тут і сышлі, гаспадар выявіў прапажу 6 мільёнаў 768 тысяч рублёў і звярнуўся ў міліцыю па дапамогу. Яшчэ адна крымінальная справа заведзена па факце буйнога крадзяжу, які меў месца на вуліцы Карла Лібкнехта: тут нейкі злачынца за дзве гадзіны "разгрузіў" ад ноўтбукаў пакінутую без нагляду аўтамашыну. Здабычай невядомага сталі 46 ноўтбукаў, кошт якіх складае амаль 78 мільёнаў рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Скралі дэкаратыўныя расліныУ Докшыцкі раённы аддзел унутраных спраў мясцовы жыхар паведаміў аб тым, што нехта разбурыў сцяну гаспадарчай забудовы ля ягонага дома і скраў лекавыя расліны. Страту ацанілі ў больш за 1,1 мільёна рублёў. Міліцыянеры ўстанавілі, што на крадзеж пайшлі 22-гадовы рабочы і 17-гадовы беспрацоўны. Частку раслін канфіскавалі. Куды падзелі астатнія і каму збіраліся прадаць расліны, ці пакінуць сабе — высвятляецца. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Навошта масквіч прыхапіў у Шабаны стрэльбу?У паляўнічых угоддзях Дубровенскай раённай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" работнікі Аршанскай міжрайінспекцыі затрымалі грамадзяніна Расіі, жыхара Масквы, які знаходзіўся на стралковай вышцы. Падчас разбору высветлілася, што расіянін прыехаў у госці да сваякоў у вёску Шабаны Дубровенскага раёна. І незаконна прывёз з сабой паляўнічую стрэльбу і боепрыпасы. Судом Дубровенскага раёна паляўнічы-парушальнік прыцягнуты да адказнасці за паляванне без дазволу і незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай зброі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваёй ахвяры невядомыя злачынцы, якія скралі ў 83-гадовага пенсіянера больш за 6 мільёнаў рублёў, прадставіліся сацыяльнымі работнікамі. Нахабнікі, паведамілі...
|
|