Затрыманы мацёры наркакур'ер. 21.by

Затрыманы мацёры наркакур'ер

28.12.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі КДБ Рэспублікі Беларусь і байцы спецпадраздзялення "Альфа" затрымалі ў Гомелі наркакур'ера з чатырма кілаграмамі гераіну і кілаграмам гашышу.

Канфіскаваны гераін — частка буйной партыі наркотыкаў, падрыхтаванай для перапраўкі з Таджыкістана ў краіны Заходняй Еўропы. Астатні гераін таксама не дайшоў да пакупніка. На падставе інфармацыі КДБ Беларусі, у краіне паходжання наркотыку спынена дзейнасць сеткі дылераў, якія займаліся пастаўкай гераіну ў Заходнюю Еўропу. Беларусь з'яўлялася транзітным пунктам у ланцугу Афганістан — Таджыкістан — Расія — Беларусь — краіны Еўрасаюза. На гэты раз рэалізаваць наркотык планавалася ў краінах Балтыі. Якасць наркотыку пацвердзіла экспертыза, праведзеная ў экспертна-крыміналістычным цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама. Адзін кілаграм такога гераіну ў Афганістане каштуе 300 долараў, у Таджыкістане — 3000. У Прыбалтыцы кошт канфіскаванай партыі склаў бы звыш 1 млн долараў. Затрыманы — грамадзянін Таджыкістана, раней судзімы за збыт наркотыкаў. Пры сабе меў два пашпарты з рознымі звесткамі, быў узброены, прайшоў падрыхтоўку баевіка ў Афганістане. У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа. Ініцыяваная ідэнтыфікацыя затрыманага з выкарыстаннем баз звестак Інтэрпала на прадмет яго дачынення да асабліва цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі краін СНД.

Святлана БАРЫСЕНКА, Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі КДБ Рэспублікі Беларусь і байцы спецпадраздзялення "Альфа" затрымалі ў Гомелі наркакур'ера з чатырма кілаграмамі гераіну і кілаграмам гашышу....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика