Загінула паэтка Тацяна Сапач. 21.by

Загінула паэтка Тацяна Сапач

28.12.2010 10:41 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Загінула паэтка Тацяна Сапач

Радыё Свабода
Сяргей Дубавец і Таццяна Сапач
Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач. Фота: annahonda.livejournal.com
Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 сьнежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь з траўмамі, яго жонка Тацяна загінула.

Тацяна Сапач - паэтка, журналістка, перакладчыца.

Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён). Скончыла журфак БДУ. Заснавальніца і аўтарка культуралягічнай праграмы "Альбаросіка" на Беларускім радыё (1987-89). Супрацоўніца радыёстанцыі "Балтыйскія хвалі" (2000-2001). Адна з аўтарак перадачы "Палітычная геаграфія" на Радыё Свабода. Рэдактарка і аўтарка праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991). Аўтарка літаратурных перакладаў зь літоўскай і польскай моваў. У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Восень". У 2008 - "Няхай не пакіне нас восень".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач. Фота: annahonda.livejournal.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика