Загінула беларуская паэтка Таццяна Сапач. 21.by

Загінула беларуская паэтка Таццяна Сапач

28.12.2010 10:50 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

27 снежня ў аўтамабільнай аварыі загінула Таццяна Сапач — беларуская паэтка, журналіст, перакладчык, жонка журналіста і пісьменніка СяргеяДубаўца.

Таццяна Сапач Як расказала БелаПАН сястра Сяргея Алена Дубавец, ДТЗ адбылося на тэрыторыі Літвы, у 100 кіламетрах ад Вільнюса, прыкладна ў 22.00. Сяргей Дубавец і яго жонка Таццяна ехалі ў Вільнюс з Мінска, дзе гасцявалі ў дачкі і ўнучкі, якая нядаўна нарадзілася. За рулём машыны знаходзіўся Дубавец, жонка сядзела побач. Аўтамабіль рухаўся на невялікай хуткасці, прыкладна 80 км/гадз, але з-за галалёду яго занесла на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Таццяна загінула, Сяргей моцна траўмаваны, але, паводле слоў сястры, цяпер знаходзіцца дома, у Вільнюсе.

Таццяна Сапач нарадзілася 26 жніўня 1962 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987 годзе заснавала культуралагічную праграму "Альбаросіка" на Беларускім радыё. У 2000—2001 гадах супрацоўнічала з радыёстанцыяй "Балтыйскія хвалі". Адна з аўтараў перадачы "Палітычная геаграфія" беларускай службы "Радыё Свабода". З 1991 года рэдактар і аўтар праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні. Аўтар літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моў. У 1992 годзе ў Таццяны Сапач выйшаў зборнік паэзіі "Восень", у 2008-м — "Няхай не пакіне нас восень".

Інфармацыйная кампанія БелаПАН i рэдакцыя Naviny.by выказваюць спачуванні родным і блізкім Таццяны.



Марат ГАРАВЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Дубавец і яго жонка Таццяна ехалі ў Вільнюс з Мінска, дзе гасцявалі ў дачкі і ўнучкі, якая нядаўна нарадзілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика