«Я ніколі не працаваў, не буду працаваць, а буду толькі красці!»
31.12.2010 01:20
—
ЧП
|
Справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата ў Ленінскім РУУС Мінска ў дачыненні да 21-гадовага ўраджэнца гарадскога пасёлка Пухавічы. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, разбіваючы шкло адвёрткай ці пракручваючы стрыжні замкоў, зламыснік залазіў у салоны аўтамабіляў і аўтобусаў і браў усё, што лічыў для сябе каштоўным. Гэта былі аўтамагнітолы, акустычныя дынамікі, наборы інструментаў і пакінутыя вадзіцелямі грошы. Толькі аднаму са сталічных аўтапаркаў злачынца нанёс урон на суму прыкладна 10 млн. рублёў. Устаноўлена, што ўкрадзенае малады чалавек прадаваў таксістам і кіроўцам маршрутак. На допыце ён заявіў: "Я ніколі не працаваў, не працую, не буду працаваць, а буду толькі красці!" Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 205 КК — чатыры гады пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата ў Ленінскім РУУС Мінска ў дачыненні да 21-гадовага ўраджэнца гарадскога пасёлка Пухавічы.Як... |
|