Згуляў на... $37 000. 21.by

Згуляў на... $37 000

06.01.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінчанін прыхапіў з сабой у казіно вялікія грошы, на якія паквапіліся рабаўнікі

А пачалося ўсё з таго, што 34-гадоваму мужчыне вярнулі доўг у 37 тысяч долараў ЗША. На радасцях, паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, чалавек з усёй сумай пайшоў у казіно, размешчанае на Партызанскім праспекце. Прычым у эйфарыі не надта і хаваў ад іншых наведвальнікаў забаўляльнай установы, што мае на руках вялікія грошы.

За што ў наступным і паплаціўся, бо на яго багацце паклалі вока трое сяброў, дарэчы, з крымінальным мінулым. Яны і ўзялі ў "абарот" кліента казіно: напачатку згулялі з ім некалькі партый у покер, а пасля прапанавалі прадоўжыць гульню ў іншым месцы. Прасцяк павёўся на заману і сеў у аўтамабіль да новых знаёмых. Праўда, ужо ў дарозе, калі машына накіравалася не ў цэнтр горада, а ў лесапаркавую зону ля ўнівермага "Беларусь", адчуў няладнае. І паспрабаваў уцячы, калі аўтамабіль на час прыпыніўся. Аднак знікнуць ад зламыснікаў, якія адчулі "пах" здабычы, не ўдалося: уцекача дагналі і забралі ўсю "зелень". Між іншым, супрацоўнікі міліцыі ўжо ўстанавілі асобы гэтых злачынцаў, прычым адзін удзельнік крымінальнага "трыо" ўжо затрыманы.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчанін прыхапіў з сабой у казіно вялікія грошы, на якія паквапіліся рабаўнікі А пачалося ўсё з таго, што 34-гадоваму мужчыне вярнулі доўг у 37 тысяч долараў ЗША. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика