Скраў дзіцячы вазок
07.01.2011 00:00
—
ЧП
|
Жыхар Мінска падазраецца ў выкраданні... дзіцячага вазка з пад"езда аднаго з дамоў па завулку Кабушкіна. Бацькі вельмі непрадбачліва пакінулі на ноч "транспартны сродак дзіцяці" на лесвічнай пляцоўцы. Ён знік. Аператыўнаму раскрыццю злачынства паспрыяў снегапад, які прайшоў напярэдадні. Міліцыя пайшла па слядах вазка, якія прывялі іх наўпрост да месца жыхарства зламысніка. На пытанне, што ж ён збіраўся рабіць з выкрадзеным вазком, адказаў, што планаваў раніцай прадаць яе каму-небудзь на вуліцы альбо здаць на металалом. Вельмі грошы патрэбныя былі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Мінска падазраецца ў выкраданні... дзіцячага вазка з пад"езда аднаго з дамоў па завулку Кабушкіна.Бацькі вельмі непрадбачліва пакінулі на ноч "транспартны...
|
|