Рабаўнікі забралі ў мінчука 37 тысяч даляраў. 21.by

Рабаўнікі забралі ў мінчука 37 тысяч даляраў

07.01.2011 00:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

34-гадоваму жыхару Мінска вярнулі доўг у 37 тысяч даляраў. Гэтую радасную падзею ён вырашыў адзначыць добрай гульнёй. Пайшоў у казіно на Партызанскім праспекце, прыхапіўшы ўсю суму. Прычым наяўнасць немалых грошай не вельмі хаваў ад навакольных.

У тым самым казіно адпачывалі трое сяброў з крымінальным мінулым. Звярнуўшы ўвагу на «багаценькага Бураціну», маладыя людзі для пачатку згулялі з ім пару партый у покер, а потым прапанавалі разам паехаць у «круцейшае» казіно. Вельмі дарэчы -- адзін з прыяцеляў быў з машынай.

Падазрэнні ў шчаслівага ўласніка 37 тысяч з"явіліся пасля таго, як аўтамабіль новых знаёмых накіраваўся не ў цэнтр, а ў бок лесапаркавай зоны за ўнівермагам «Беларусь». Выбраўшы момант, калі машына прыпынілася, мужчына выскачыў з яе. Аднак хлопцы былі спрытнейшыя, у выніку чаго даляры перайшлі ў іх кішэні. Пасля экспрапрыяцыі трыа збегла ў невядомым кірунку.

Цяпер адзін са зламыснікаў затрыманы, асобы двух іншых высветленыя, іх шукаюць. У дачыненні да падазраваных распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 206 Крымінальнага кодэкса («Рабаванне, учыненае групай асобаў у асабліва буйным памеры»).

Падзяліцца навіной: 
Тамара Рулінская, прэс-афіцэр Заводскага РУУС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
34-гадоваму жыхару Мінска вярнулі доўг у 37 тысяч даляраў. Гэтую радасную падзею ён вырашыў адзначыць добрай гульнёй. Пайшоў у казіно на Партызанскім праспекце,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика