На траіх — 100 мільёнаў
22.02.2011
—
ЧП
|
Менавіта на такую суму нанесла ўрон пацярпелым мінчанам тройца зладзюжак, якія "апрацоўвалі" чужыя кватэры. На цяперашні момант, паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі Куцько, выяўлена 20 эпізодаў крадзяжоў, да якіх мелі дачыненне ўдзельнікі гэтага крымінальнага "трыа". Злачынны канвеер па эскпрапрыяцыі дабра з жылля наладзілі трое 31-35-гадовых мужчын, двое з якіх — жыхары Гомеля, а трэці — мінчанін. Траплялі ў кватэры злачынцы, пракручваючы стрыжань замка ўваходных дзвярэй. Як правіла, іх здабычай станавіліся залатыя вырабы, грошы, ноўтбукі, маніторы, лічбавыя фотаапараты. Акрамя таго, у Мінску затрымана злачынная група, у склад якой уваходзіла 7 чалавек, якія маюць дачыненне да серыі крадзяжоў з "Кальварыйскіх" могілак. Адметна, што пяцярым са зладзюжак няма яшчэ і 18 гадоў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта на такую суму нанесла ўрон пацярпелым мінчанам тройца зладзюжак, якія "апрацоўвалі" чужыя кватэры. |
|