Вымагаў грошы за... ноч кахання. 21.by

Вымагаў грошы за... ноч кахання

12.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25-гадовы мінчанін патрабаваў у сяброўкі 500 долараў ЗША за тое, каб не выкладваць у інтэрнэт пікантны фільм з яе ўдзелам.

Не па-джэнтльменску павёў сябе мужчына, які, між іншым, раней ужо меў стасункі з законам — быў судзімы за рабаўніцтва. На гэты раз ён, паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Уладзіміра Кухарчыка, "спаліўся" на вымагальніцтве ў жанчыны, з якой меў інтымныя адносіны. Пазнаёміўся з пацярпелай зламыснік з дапамогай аднаго з сайтаў, а пасля праз некалькіх спатканняў запрасіў новую сяброўку да сябе ў госці: рамантычны вечар скончыўся ў ложку. Тое, што адбылося далей, шакіравала жанчыну: мужчына паведаміў ёй, што іх інтымная сцэна здымалася на відэа. І дадаў, што пры жаданні можа распаўсюдзіць праз інтэрнэт пікантны фільм сярод яе знаёмых і суседзяў. Каб папярэдзіць апошняе, вымагальнік запатрабаваў "адкупныя" — 500 долараў ЗША. Аднак ахвяра вырашыла не плаціць і звярнулася па дапамогу ў міліцыю. У дачыненні "кавалера" заведзеная крымінальная справа, яму пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25-гадовы мінчанін патрабаваў у сяброўкі 500 долараў ЗША за тое, каб не выкладваць у інтэрнэт пікантны фільм з яе ўдзелам. Не па-джэнтльменску павёў сябе мужчына, які,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика