Аўто са "зніжкай". 21.by

Аўто са "зніжкай"

15.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацвёра расіян узялі напракат у Мінску "Мерседэс", які прадалі ў Маскве ў пяць разоў танней за яго рэальны кошт

Заключыць дагавор на пракат дарагой машыны ў адным з мінскіх салонаў, паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, зламыснікам удалося па падробных дакументах: фальшыўкі аказаліся высокай якасці і не выклікалі падазрэнняў у работнікаў салона. Заплаціўшы 130 долараў за аднадзённую арэнду "Мерседэса Бенц S 500", расіяне накіраваліся ў Маскву, дзе "скінулі" аўто за 6 тысяч долараў. Разлічваючы на тое, што ў далейшым ім таксама пашанцуе, гэтыя расіяне праз пэўны час зноў з'явіліся ў Мінску, каб правесці чарговую аферу. Праўда, на гэты раз "апетыт" у зламыснікаў разгуляўся — напракат яны вырашылі ўзяць адразу два аўтамабілі. Аднак на выхадзе з салона прайдзісветаў ужо чакалі праваахоўнікі. Затрыманымі аказаліся 20-25-гадовыя жыхары Маскоўскай вобласці, якія прызналіся, што выручаныя за "Мерседэс" грошы яны патрацілі на забавы і прыгожае жыццё.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра расіян узялі напракат у Мінску "Мерседэс", які прадалі ў Маскве ў пяць разоў танней за яго рэальны кошт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика