Справа "пахне" ртуццю
22.03.2011
—
ЧП
|
Жыхар Смалявічаў асуджаны за збыт амаль 300 грамаў ртуці 44-гадовы мужчына, знаходзячыся нападпітку, скраў у свайго знаёмага колбу з металічнай ртуццю, пасля чаго збыў яе іншаму знаёмаму. — Следства ўстанавіла, што гаспадар дома, у якога быў здзейснены крадзеж, прынёс ртуць каля 30 гадоў таму з працы і пасля пра яе забыўся, — распавяла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА. — У лістападзе мінулага года ён разам з асуджаным, які гасцяваў у яго, знайшоў у падвале дома колбу з ртуццю, якую госць не прамінуў скрасці. Мужчына асуджаны па частцы 1 артыкула 333 Крымінальнага кодэкса (за незаконны абарот моцнадзейных ці ядавітых рэчываў) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Смалявічаў асуджаны за збыт амаль 300 грамаў ртуці 44-гадовы мужчына, знаходзячыся нападпітку, скраў у свайго знаёмага колбу з металічнай ртуццю, пасля чаго...
|
|