"Салярка па цане золата". 21.by

"Салярка па цане золата"

12.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзіцелю, які вёз 200 літраў дызпаліва, пагражае штраф да 3,5 млн рублёў. Справу незаконнага перавозу паліва раскрылі супрацоўнікі АДАІ і АБЭЗ Мядзельскага РАУС.

У суботу раніцай на аўтадарозе Купа—Занарач—Брусы на 2-м кіламетры дзяжурылі інспектары ДПС — маёр Кірыл Шувалаў і старшы лейтэнант Аляксандр Казельскі. Прыкладна ў 11.00 яны заўважылі аўтамабіль "Сеат Алхамбра", які без дай на тое прычыны неўзабаве змяніў напрамак маршруту... "Даішнікі" вырашылі разабрацца, што схавана за дзіўнымі паводзінамі кіроўцы.

За рулём "Сеата" быў жыхар вёскі Лынтупы Віцебскай вобласці вадзіцель мясцовага ПУП, — спыніўся па першым патрабаванні міліцыянераў. У багажніку яго аўто супрацоўнікі ДАІ знайшлі 200 літраў дызпаліва на суму 630 тыс. беларускіх рублёў.

Груз канфіскаваны. Кіроўцу пагражае штраф да 100 базавых велічынь.

Аляксандр СЯНЮЦЬ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзіцелю, які вёз 200 літраў дызпаліва, пагражае штраф да 3,5 млн рублёў. Справу незаконнага перавозу паліва раскрылі супрацоўнікі АДАІ і АБЭЗ Мядзельскага РАУС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика