Жалоба па ахвярах, дапамога пацярпелым. 21.by

Жалоба па ахвярах, дапамога пацярпелым

14.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве 13 красавіка адбылася агульнагарадская хвіліна маўчання ў знак жалобы па ахвярах тэракту ў мінскім метро. Магіляўчане ўсклалі кветкі на плошчы Леніна да знака "нулявы кіламетр".

Ад выбуху пацярпелі 5 жыхароў Магілёўскай вобласці: два чалавекі з Магілёва, а таксама з Чавусаў, Касцюковічаў і Асіповіцкага раёна. Яны цяпер знаходзяцца ў бальніцах Мінска. Магілёўскі аблвыканкам вырашыў аказаць дапамогу пацярпелым: з абласнога бюджэту выдаткуюць матэрыяльную дапамогу ў 100 базавых велічынь.

Без панікі!

12 красавіка ў Магілёве каля 19 гадзін пільныя грамадзяне сігналізавалі ў МНС аб знаходжанні безгаспадарнай кайстры ў салоне аўтобуса на 4-м гарадскім маршруце. Менш чым праз 20 хвілін група размініравання вайсковай часці выявіла, што ў банальна згубленай некім кайстры знаходзяцца толькі асабістыя рэчы.

Ул. інф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве 13 красавіка адбылася агульнагарадская хвіліна маўчання ў знак жалобы па ахвярах тэракту ў мінскім метро. Магіляўчане ўсклалі кветкі на плошчы Леніна да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика