Відэападглядванне не адбудзецца
17.05.2011
—
ЧП
|
Супрацоўнікі КДБ затрымалі траіх мінчан, якія завозілі з Расіі ў Беларусь малагабарытную відэа- і аўдыязапісвальную апаратуру. Як паведамляюць у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, канфіскаваныя падчас вобыску звыш 50 адзінак такой тэхнікі (у тым ліку радыёперадавальныя прыстасаванні) былі закамуфляваны пад бытавыя прадметы, а прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў шляхам тайнага відэаназірання і аўдыязапісу. За незаконнае распаўсюджванне тэхнічных сродкаў у дачыненні да прадпрымальных асоб заведзена крымінальная справа. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі КДБ затрымалі траіх мінчан, якія завозілі з Расіі ў Беларусь малагабарытную відэа- і аўдыязапісвальную апаратуру.
|
|