Дзяўчынка захрасла на апоры для сушкі бялізны. 21.by

Дзяўчынка захрасла на апоры для сушкі бялізны

21.05.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра тое, што на дваравой тэрыторыі жылога дома №16 па вуліцы Матусевіча ў сталіцы на апоры для сушкі бялізны захрасла дзяўчынка, у цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведаміў мінак.

Да месца выкліку быў накіраваны аварыйна-выратавальны аўтамабіль Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, брыгада хуткай дапамогі. Праз пяць хвілін выратавальнікі былі на двары дома. Высветлілася, што дзяўчынка, вучаніца 3-га класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №116, залезла на апору для сушкі бялізны і прабіла ікраножную мышцу правай нагі. Самастойна вызваліць нагу яна не змагла. Пры дапамозе ручнога гідраўлічнага і падручнага інструмента гэта зрабілі выратавальнікі. Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі дзіця было дастаўлена ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу для абследавання.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што на дваравой тэрыторыі жылога дома №16 па вуліцы Матусевіча ў сталіцы на апоры для сушкі бялізны захрасла дзяўчынка, у цэнтр аператыўнага кіравання пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика