Выпіў, пасварыўся, пабіўся... да смерці
02.06.2011
—
ЧП
|
21 мая ўдзень са сваёй кватэры ў Магілёве ў бальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены 35-гадовы мужчына, якога парэзалі нажом. Праз дзве гадзіны ён памёр, а міліцыя хутка ўстанавіла, што смяротныя раненні яму нанёс 29-гадовы сабутэльнік.
Бытавыя сваркі развіваюцца звычайна па аднолькавым сцэнарыі: застолле з алкаголем, сварка, бойка і, нярэдка, трагічны зыход. У Шклове два мужчыны пасварыліся над бутэлькай з прычыны нецэнзурнай лаянкі і абраз. І, як вынік, — смерць аднаго з іх. У Крычаве сын з бацькам нешта не падзялілі за сталом з гарэлкай, і ў бойцы бацька адолеў сына, аж да смерці. У Чавускім раёне маці з сынам дапамагалі суседу саджаць бульбу, а потым адзначылі гэтую добрую справу. Падалося, што мала. Тады маці адправіла сына па дабаўку, і "свята працы" прадоўжылася. Аднак, калі жанчына запатрабавала аддаць ёй здачу ад набыцця алкаголю, сын абурыўся. Настолькі абурыўся, што выгнаў маці з дому, а потым дагнаў яе і пабіў драўлянай палкай. Яна памерла на месцы здарэння. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 мая ўдзень са сваёй кватэры ў Магілёве ў бальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены 35-гадовы мужчына, якога парэзалі нажом. Праз дзве гадзіны...
|
|