Узброены налёт на начную краму ў Гродна фіксавала відэакамера
15.07.2011 17:25
—
ЧП
|
Узброены налёт на начную краму ў Гродна фіксавала відэакамера Міліцыя па гарачых слядах раскрыла злачынства і затрымала падазраваемых.
Узброены напад на кругласутачны магазін па вуліцы Суворава ў Гродна быў здзейснены паміж 4 і 5 гадзінамі раніцы, паведамляе прэс-служба Ужо каля 10 гадзін раніцы следчыя высветлілі асобу ўласніка аўто. Яе гаспадыня аказалася знаёмай налётчыка. Экспертыза пацвердзіла, што менавіта гэтае аўто было ноччу на месцы злачынства. Неўзабаве быў затрыманы і галоўны выканаўца ўзброенага нападу. Ім аказаўся жыхар Гродзенскага раёна, беспрацоўны, не судзімы, 1990 года нараджэння. Па месцы жыхарства канфіскавана нарабаванае, а таксама паляўнічая стрэльба, якую накіравалі на экспертызу. Па папярэдніх дадзеных, у разбойным нападзе ўдзельнічалі абое: дзяўчына чакала ў машыне, хлопец са стрэльбай дзейнічаў у краме. Роля кожнага высветліцца ў ходзе следства. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Разбой". Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя па гарачых слядах раскрыла злачынства і затрымала падазраваных. Узброены напад на кругласутачны магазін па вуліцы Суворава ў Гродна быў здзейснены паміж 4...
|
|