Дасталося непрышпіленым. 21.by

Дасталося непрышпіленым

19.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі суботу, 16 ліпеня, ДТЗ з цяжкімі наступствамі на дарогах Гродзеншчыны не фіксаваліся, то ў нядзелю здзейснены дзве такія аварыі. А палове чацвёртай раніцы ля вёскі Падвялікае Дзятлаўскага раёна вадзіцель "Жыгулёў" на закругленні дарогі налева пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя ўмовы. Рухаючыся ў бок вёскі Вялікая Воля, ён не ўпісаўся ў паварот. Машына з'ехала ў кювет, некалькі разоў перакулілася і звалілася ў раку. Адзін пасажыр не быў прышпілены рамянём бяспекі і вылецеў з салона. Ад раненняў ён памёр на месцы. Другі пасажыр, як і вадзіцель, быў прышпілены і застаўся жывы, праўда, атрымаў траўмы, але ад шпіталізацыі адмовіўся. Напэўна, таму што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

  Раней 23-гадовы вадзіцель"Жыгулёў" 10 разоў караўся за парушэнне Правілаў дарожнага руху, а паўтара месяцы таму з яго боку было зафіксавана перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну. На гэты раз на машыне, якая не праходзіла тэхагляд, вяртаўся з дыскатэкі.

Прыкладна ў той жа час ДТЗ адбылося ў Астравецкім раёне. Рухаючыся ў бок вёскі Ізабелін, вадзіцель "Таёты" на кальцавой развязцы не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў бардзюр, пасля чаго апынулася ў правым кювеце, перакулілася і стала на колы. Пасажыра давялося шпіталізаваць. Ён таксама не быў прышпілены рамянём бяспекі. А колькасць алкаголю ў крыві вадзіцеля ў чатыры разы перавысіла дапушчальную норму.

Алег Дук, старшы інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі суботу, 16 ліпеня, ДТЗ з цяжкімі наступствамі на дарогах Гродзеншчыны не фіксаваліся, то ў нядзелю здзейснены дзве такія аварыі. А палове чацвёртай раніцы ля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика