Спачатку — тэхніка, потым — гарэлка і шашлык. 21.by

Спачатку — тэхніка, потым — гарэлка і шашлык

28.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне затрымана злачынная група, якая на дзясяткі мільёнаў рублёў абакрала цэнтр знаходжання інвалідаў.

Супрацоўнікам міліцыі хапіла сутак, каб выявіць зламыснікаў і вярнуць украдзенае. Вось што паведамляе аб гэтым дзёрзкім злачынстве аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Двое беспрацоўных, раней судзімых 22-гадовых гродзенцаў паклалі вока на непрыкметны будынак па вуліцы Лізы Чайкінай, дзе размяшчаецца аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Кастрычніцкага раёна. Налёт вырашылі здзейсніць увечары, калі дождж з навальніцай практычна вызвалілі вуліцы ад мінакоў, а значыць ад магчымых сведак. Доўга не раздумваючы, пад'ехалі на іншамарцы да гэтай установы, выбілі нагой дзверы і ўзяліся за справу. У лічаныя хвіліны ў машыну перамясціліся пяць вадкакрысталічных манітораў, чатыры сістэмныя блокі, шматфункцыянальнае ўстройства, тэлевізар, DVD-прайгравальнік і іншая лічбавая тэхніка.

У той жа вечар усё гэта налётчыкі распрадалі знаёмым, а то і зусім чужым людзям. Дарагую тэхніку аддавалі вельмі танна — за сотню-другую "зялёных" і нават пагаджаліся на адтэрміноўку плацяжу. А заява ў міліцыю паступіла раніцай, калі супрацоўнікі цэнтра прыйшлі на працу. І неўзабаве была ўстаноўлена асоба аднаго з верагодных зламыснікаў. Арыенціроўку на яго накіравалі ва ўсе раёны вобласці.

"Чужых" у невялікім райцэнтры Бераставіца заўважыў мясцовы ўчастковы інспектар міліцыі А. Кіган. Вырашыў іх праверыць, выклікаў апергрупу РАУС. І не памыліўся. Праўда, у аўтамабілі зламыснікаў ні манітораў, ні сістэмных блокаў, ні іншай тэхнікі не аказалася, замест гэтага багажнік быў запоўнены гарэлкай і шашлыком. Аднак адсвяткаваць удалы крадзеж у хлопцаў не атрымалася, бо цяпер трэба адказваць на пытанні следства.

Дарэчы, налётчыкі спрабавалі ўсяляк заблытаць праваахоўнікаў, але ўкрадзеную тэхніку ўсё ж удалося знайсці, і неўзабаве яна вернецца ў цэнтр знаходжання інвалідаў. У бліжэйшы час там адновяцца заняткі, а таксама ўстановяць ахоўную сігналізацыю, каб засцерагчыся ад няпрошаных гасцей.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне затрымана злачынная група, якая на дзясяткі мільёнаў рублёў абакрала цэнтр знаходжання інвалідаў. Супрацоўнікам міліцыі хапіла сутак, каб выявіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика