Адзін неасцярожны рух — і трагедыя. 21.by

Адзін неасцярожны рух — і трагедыя

09.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі за апошнія тры дні мінулага тыдня некалькі трагедый адбылося на ўборачных работах у Брэсцкай вобласці.

63-гадовы камбайнер ААТ "Дружба" Баранавіцкага раёна праціраў шкло ў кабіне камбайна і выпадкова зачапіў рычаг кіравання гідраходу машыны. Камбайн пачаў адвольны рух, у выніку чаго быў траўмаваны памочнік камбайнера. Па дарозе ў бальніцу 54-гадовы мужчына памёр.

У вёсцы Горталь Івацэвіцкага раёна 28-гадовы механізатар таксама працаваў на ўборцы. Трактарам ён наехаў на 38-гадовую жанчыну, брыгадзіра гаспадаркі, якая ляжала ў траве. Чаму брыгадзір ляжала ў траве а шостай гадзіне вечара, высвятляе зараз следства.

На збожжатаку вёскі Наліўкі Івацэвіцкага раёна загінуў падлетак. 13-гадовы вучань мясцовай школы атрымаў смяротны ўдар бартом трактара, які прывёз збожжа.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за апошнія тры дні мінулага тыдня некалькі трагедый адбылося на ўборачных работах у Брэсцкай вобласці. 63-гадовы камбайнер ААТ "Дружба" Баранавіцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика