Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса
23.08.2011
—
ЧП
|
Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі. ДТЗ адбылося паблізу вёскі Вялікія Бярэзаўцы на дарозе Астрына — Ваўкавыск. За рулём мікрааўтобуса Mercedes Sprіnter сядзеў мужчына 1979 года нараджэння. Праехаўшы закругленне дарогі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус занесла, і ён з'ехаў у кювет, а потым перакуліўся. У выніку пацярпелі шэсць пасажыраў: 1979, 1978, 1982,1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцу. Аварыя адбылася ў светлы час сутак, асфальтавае пакрыццё было мокрае. Магчыма, прычынай ДТЗ стала перавышэнне скорасці. У ДАІ адзначылі, што гэты вадзіцель 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР, у тым ліку хуткаснага рэжыму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць чалавек атрымалі раненні пры перакульванні мікрааўтобуса ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі. |
|