Па рыбку не ў краму, а ў рыбгас. 21.by

Па рыбку не ў краму, а ў рыбгас

25.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А палове пятай раніцы на сажалках ААТ "Рыбгас "Чырвоная Слабада" работнікі Салігорскай міжрайінспекцыі затрымалі мясцовага жыхара, які з дапамогай трох сетак скраў 41 кілаграм адборнага карпа на суму амаль 500 тысяч рублёў.

Рабочы фізкультурна-аздараўленчага комплексу аддзела фізічнай культуры і спорту Любанскага райвыканкама і рабочы мясцовай ж ПМС дзвюма сеткамі паспелі "начэрпаць" з сажалак ААТ "Рыбакамбінат "Любань" 47 кілаграмаў карпа на суму больш за 870 тысяч рублёў. Пакуль не былі спыненыя работнікамі Любанскай міжрайінспекцыі. А непрацуючы грамадзянін, калі трапіў на тэрыторыю ААТ "Рыбгас "Трэмля", "задаволіў" з дапамогай сетак свой "апетыт" ажно 100 кілаграмамі карпа на суму 1,2 мільёна рублёў. Пакуль сам не трапіў у "сеткі" работнікаў Ляскавіцкай міжрайінспекцыі. Ва ўсіх выпадках рыба вернутая рыбаводчым гаспадаркам.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А палове пятай раніцы на сажалках ААТ "Рыбгас "Чырвоная Слабада" работнікі Салігорскай міжрайінспекцыі затрымалі мясцовага жыхара, які з дапамогай трох...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика