На Вілейшчыне ў транспартным здарэнні загінулі дзеці і пенсіянер
12.09.2011 11:10
—
ЧП
|
На Вілейшчыне ў транспартным здарэнні загінулі дзеці і пенсіянер Учора, 10 верасня, у дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Даўгінава Вілейскага раёна загінулі пасажыры аўтамабіля “Мазда-626”: двухгадовы хлопчык, васьмігадовая дзяўчынка і 81-гадовы пенсіянер.
Вадзіцель “Мазды” 1983 года нараджэння не справіўся з кіраваннем і каля вёскі Апенькі Даўгінаўскага сельсавета ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца і яшчэ два яго пасажыры з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу. Намеснік пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: паведамленне аб трагедыі паступіла 10 верасня ў 18 гадзін 55 хвілін. Па словах Вадзіма Шукрынава, папярэдне можна меркаваць, што нешта адцягнула ўвагу кіроўцы “Мазды” і гэта і прывяло да трагедыі. Здарэнне расследуюць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскай вобласці. Крымінальная справа ўзбуджаная па трэцяй частцы 317 артыкула – “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці кіравання транспартным сродкам, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх ці болей асобаў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 10 верасня, у дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Даўгінава Вілейскага раёна загінулі пасажыры аўтамабіля “Мазда-626”: двухгадовы хлопчык,...
|
|