Дырэктара маладзечанскай рыбнай гаспадаркі збілі да смерці
19.09.2011 17:24
—
ЧП
|
Дырэктара маладзечанскай рыбнай гаспадаркі збілі да смерці Дырэктар рыбгаса “Грыцава” 33-гадовы Дзмітры Бягун у ноч на суботу, 17 верасня, быў знойдзены мёртвым каля свайго службовага аўтамабіля на беразе вадаёма ў Грыцаве. Цела знайшоў супрацоўнік рыбгаса. Смерць была гвалтоўная.
Следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Маладзечанскім раёне Сяргей Сяляўка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на целе памерлага былі шматлікія пашкоджанні – пералом асновы чэрапа і абедзвюх ног. Усе чатыры колы службовай машыны дырэктара рыбгаза былі прабітыя. Паводле папярэдняй высновы медыцынскай судовай экспертызы, смерць пацярпелага магла наступіць ад вострай страты крыві і траўматычнага шоку, расказаў нашаму выданню медыцынскі судовы эксперт Міхаіл Скабей. Дырэктар рыбгаса “Грыцава” Дзмітры Бягун 22 студзеня 2007 года судом Маладзечанскага раёна быў прыгавораны да чатырох гадоў зняволення за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, злучанае з гвалтам і абразай пацярпелых, крадзеж, пагрозу расправіцца са сведкамі і падбухторванне сведкаў ілгаць на допытах. Паводле праведзенага расследавання, дырэктар рыбгаса 28 жніўня 2006 года гумовай дубінкай збіў трох рыбакоў, якія прыйшлі парыбачыць на тэрыторыю “Грыцава”. Гаспадарку Дзмітры Бягун узначальваў ад 2004 года. На сёння, 19 верасня, злачынства не раскрытае. Крымінальная справа ўзбуджаная па трэцяй частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар рыбгаса “Грыцава” 33-гадовы Дзмітры Бягун у ноч на суботу, 17 верасня, быў знойдзены мёртвым каля свайго службовага аўтамабіля на беразе вадаёма ў Грыцаве....
|
|