Каля Маркава міліцыянеры расстралялі “Форд-Гэлаксі”. 21.by

Каля Маркава міліцыянеры расстралялі “Форд-Гэлаксі”

04.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стральбу з табельнай зброі па аўтамабілі “Форд- Гэлаксі” адкрыў супрацоўнік маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі падчас пагоні за “Фордам”, якім кіраваў п’яны вадзіцель. Здарэнне адбылося вечарам 2 кастрычніка каля вёскі Маркава.

Нарад спецыяльнага падраздзялення “Дэльта” міліцыі Гродзенскага аблвыканкама ў нядзелю ў 21 гадзіну 25 хвілін звязаўся з дзяжурнай часцю Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў і паведаміў, што праследуе аўтамабіль “Форд-Гэлаксі”, які на вялікай хуткасці рухаецца са Смаргоні ў бок Маладзечна, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар маладзечанскай дарожна-паставой службы Дзмітры Стасюлевіч.

Паводле слоў інспектара, на дапамогу гродзенскім калегам выехалі два нарады маладзечанскіх даішнікаў. Парушальнік з аўтадарогі Смаргонь – Маладзечна перад Лебедзевам звярнуў у бок Маркава. І яго пачалі праследаваць ужо тры міліцэйскія машыны.

Пасля таго, як праехалі Маркава, не даязджаючы да вёскі Беніца, міліцыянеры зразумелі, што вадзіцель “Форда” спыняцца не збіраецца. Пасля папераджальнага выстралу ў паветра супрацоўнік маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Валеры Глінскі выпусціў шэсць куль па колах іншамаркі.

Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, кулі прабілі левыя пярэдняе і задняе колы аўтамабіля. Некаторую адлегласць парушальнік праехаў на прабітых колах, пасля спыніўся, выскачыў з машыны і пачаў уцякаць. Міліцыянеры дагналі яго і надзелі наручнікі.

Кіроўца “Форда”, 35-гадовы жыхар Паставаў Віцебскай вобласці, быў нецвярозы. У студзені гэтага года за п’янае кіраванне машынай ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, быў пазбаўлены правоў кіравання.

– За паўторнае такое ж парушэнне другі раз на працягу года мужчыну чакае крымінальная адказнасць і шматмільённы штраф, – кажа Дзмітры Стасюлевіч. У сваіх пратаколах мы адзначылі, што парушальнік у Смаргоні не спыніўся, калі супрацоўнік “Дэльты” ўзняў жазло, потым праехаў на чырвонае святло святлафора, стварыў аварыйную сітуацыю і з перавышэннем хуткасці ўцякаў ад міліцыі. За ўсё гэта жыхару Паставаў прыйдзецца адказваць.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стральбу з табельнай зброі па аўтамабілі “Форд- Гэлаксі” адкрыў супрацоўнік маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі падчас пагоні за “Фордам”, якім кіраваў п’яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика