Пайшоў выліваць бензін з непатушанай цыгарэтай.... 21.by

Пайшоў выліваць бензін з непатушанай цыгарэтай...

28.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзень у рэанімацыйнае аддзяленне Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы паступіў мужчына 1953 года нараджэння з тэрмічнымі апёкамі першай-другой ступені шыі, грудной клеткі, верхніх і ніжніх канечнасцяў. Усяго — 60 працэнтаў цела. Прычым мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Падрабязнасці здарэння рэдакцыі агучылі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны сталі вядомыя са слоў жонкі пацярпелага. Жанчына расказала, што тады ўдзень збіралася пафарбаваць дома батарэю ацяплення, ужо нават узяла пэндзлік і хацела вымыць яго ў бензіне. У гэты час у кватэру зайшоў муж і пачаў абурацца, што з-за паху бензіну ноччу немагчыма будзе спаць. Мужчына ўзяў бутэльку з ім і пайшоў у ванны пакой. Пры гэтым ён курыў цыгарэту. Праз нейкі час жонка пачула крыкі аб дапамозе, прыбегла ў ванны пакой і ўбачыла, што на мужчыне гарыць адзенне. Каб збіць полымя, яна накінула на мужа куфайку і выклікала "хуткую дапамогу".

Стан пацярпелага — крайне цяжкі. Абставіны здарэння зараз удакладняюцца, для чаго супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі фрагменты адзення для ўстанаўлення прычыны гарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзень у рэанімацыйнае аддзяленне Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы паступіў мужчына 1953 года нараджэння з тэрмічнымі апёкамі першай-другой ступені шыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика